Найбольш верагоднымі лічацца варыянты, пры якіх каралеўскага дзіцяці назавуць у гонар продкаў.

Пра тое, што прынц Уільям і яго жонка герцагіня Кейт Мідлтан чакаюць дзіцяці, прадстаўнікі каралеўскага двара абвясцілі ў панядзелак. Хто менавіта народзіцца - хлопчык ці дзяўчынка - яшчэ невядома.

Як паведамляе сёння ІТАР-ТАСС, спасылаючыся на інфармацыю ад букмекерскіх кантор, брытанцы робяць стаўкі на таталізатары, спрабуючы адгадаць імя. Сярод самых верагодных па суадносінах паміж пастаўленай сумай і будучым выйгрышам - імёны продкаў. Гэта значыць прабабулі, каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы ІІ, ці бабулі, памерлай маці Уільяма прынцэсы Дыяны, а таксама дзядулі прынца Чарльза або бацькі - прынца Уільяма.

Таксама ўдзельнікі таталізатара лічаць верагодным, што дзіцяці назавуць імем караля ці каралевы, якія кіравалі Вялікабрытаніяй у мінулым. Сярод гэтых імёнаў - Якаў (па-ангельску Джейкоб), Вікторыя, Ганна, Марыя, Георг (Джордж), Рычард.

Па брытанскіх правілах, будучы дзіця каралеўскай сям'і зойме трэцяе месца ў чарговасці ў спадчыну прастола пасля прынца Валійскага Чарльза і прынца Уільяма.