У выпадку рэзкага павелічэння колькасці нелегальных імігрантаў.

Міністры юстыцыі і ўнутраных спраў ЕС пагадзіліся на ўвядзенне часовага візавага рэжыму з балканскімі краінамі, паведамляе "Лента.ру". Гэта рашэнне было прынята ў чацвер, 5 снежня. Такім чынам, Еўразвяз падтрымаў ініцыятыву Германіі і Францыі, занепакоеных павелічэлым патокам бежанцаў з Балкан.

Паводле прынятага рашэння, краіны ЕС маюць права вярнуць візавы рэжым у выпадку рэзкага павелічэння колькасці нелегальных імігрантаў ці неабгрунтаваных запытаў аб прадастаўленні палітычнага прытулку. Гэтая мера можа быць прынятая толькі ў крайнім выпадку і будзе дзейнічаць паўгода.

Пры гэтым еўрапейскія краіны не змогуць ўводзіць такі рэжым па ўласным меркаванні. Ім неабходна будзе накіраваць адпаведны запыт у Савет Еўропы, дзе ў яго падтрымку павінна выступіць большасць краін-удзельніц.

У 2009 годзе ЕЗ адмяніў візы з такімі краінамі, як Македонія, Сербія і Чарнагорыя, а з 2010 года права свабоднага ўезду ў Еўрасаюз карыстаюцца таксама грамадзяне Албаніі, Босніі і Герцагавіны. Колькасць бежанцаў з гэтых краін у Германіі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін рэзка павялічылася за апошні год, што выклікала непакой мясцовых уладаў.